20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:21
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус стаў галоўным трэнерам украінскага футбольнага клуба з Чаркасаў

Беларус стаў галоўным трэнерам украінскага футбольнага клуба з Чаркасаў
АЛЕГ ДУЛУБ

Алег Дулуб узначаліў ЛНЗ.

Беларус Алег Дулуб стаў галоўным трэнерам украінскага футбольнага клуба з Чаркасаў - ЛНЗ. Афіцыйнае паведамленне ўжо з'явілася на ягоным сайце.

Раней ва Украіне спецыяліст працаваў з «Карпатамі», «Чарнаморцам» і «Львовым».

Дулубу 57 гадоў. Ён - вядомы беларускі трэнер. На радзіме працаваў з такімі камандамі, як «Крумкачы», БАТЭ.

Алег Дулуб у 2020-м асудзіў гвалт сілавікоў у Беларусі і падпісаў ліст за сумленныя выбары. У апошнія гады ён жыве ва Украіне, асуджае расейскую агрэсію і дзеянні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».