20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:20
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Занеўская: Паціснуць руку Сабаленцы — усё адно, што плюнуць родным у твар

7
Марына Занеўская: Паціснуць руку Сабаленцы — усё адно, што плюнуць родным у твар

Бельгійская тэнісістка расказала аб прычынах свайго ўчынку пасля паядынку Адкрытага чэмпіянату ЗША.

Марына Занеўская патлумачыла, чаму адмовілася паціснуць руку беларусцы Арыне Сабаленцы пасля паражэння на старце US Open.

Бельгійская тэнісістка, якая нарадзілася ва Украіне, не можа дараваць прадстаўніцы краіны-агрэсаркі яе пазіцыі ў дачыненні да Украіны.

«Ведаю, што выступаю за Бельгію, але ўся мая сям'я ва Украіне. Я паважаю Сабаленку як тэнісістку. Яна вялікая чэмпіёнка і шмат працуе.

Тое, што яна робіць у тэнісе, неймавергна, але я прыняла асабістую пастанову не ціснуць руку чалавеку, які не можа выступіць супраць вайны. Я не асуджаю яе. Яна абараняе сваю сям'ю, а я абараняю сваю. Сябры маёй сям'і знаходзяцца на фронце. Паціснуць ёй руку - гэта ўсё адно, што плюнуць ім у твар.

Гэта быў не найлепшы спосаб пакінуць корт, бо людзі асвісталі мяне, але я была да гэтага гатовая. Я пакідаю свет тэніса з высока паднятай галавой і адчуваннем, што зрабіла сёе-тое дзеля добрай справы», - прыводзіць словы Занеўскай NST.

Нагадаем, для Занеўскай паядынак з Сабаленкай быў апошнім у яе прафесійнай кар'еры. Спартоўка абвясціла, што заканчвае выступы праз хранічную траўму спіны.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».