20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:21
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз удзел Беларусі нацыянальная каманда Украіны ў пляжным футболе знялася з Еўралігі

4
Праз удзел Беларусі нацыянальная каманда Украіны ў пляжным футболе знялася з Еўралігі

Украінскім нацыянальным камандам забаронена ўдзельнічаць у спаборніцтвах, у якіх заяўленыя беларусы і расейцы.

Праз удзел Беларусі мужчынская нацыянальная каманда Украіны ў пляжным футболе знялася з Еўралігі-2023.

«Мы павінны выконваць патрабаванні загада Мінспорту і прапусціць гэтыя спаборніцтвы», - піша Асацыяцыя пляжнага футбола Украіны.

Украінскім нацыянальным камандам забаронена ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, у якіх таксама заяўленыя спартоўцы ці каманды, якія прадстаўляюць РФ і РБ.

Нацыянальная каманда Беларусі ў пляжным футболе на групавым этапе суперфіналу Еўралігі пасля лёсавання патрапіла ў групу «А». Яна згуляе з Італіяй, Грэцыяй і Малдовай. Турнір пройдзе ў Італіі ў верасні.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».