Прызначаны новы галоўны трэнер каманды Беларусі ў футболе
6- 8.08.2023, 10:53
- 6,742
Малавядомы гішпанец раней узначальваў каманду Руанды.
48-гадовы гішпанскі спецыяліст Карлас Алас Фэрэр прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай каманды Беларусі, піша «Прессбол».
Папярэднім месцам ягонай працы была каманда Руанды, якая займае 138-е месца ў рэйтынгу ФІФА, Беларусь — 98-е.
Таксама ён на працягу трох гадоў працаваў з "Барсэлонай" (U-19), два гады кіраваў юнацкай (U-17) камандай Казахстана.
Разам з «Кайратам» здабываў Кубак Казахстана. Таксама ўзначальваў клубы Кіпру, Катара, Марока, Польшчы, Ганконга.
Нагадаем, што ў чэрвені Георгій Кандрацьеў быў адпраўлены ў адстаўку. Ён у 2021 годзе ўзначаліў нацыянальную камандую другі раз, за два гады каманда атрымала толькі адну афіцыйную перамогу. Прычым гэта адбылося ў апошнім матчы пад кіраўніцтвам трэнера над камандай Косава, перад гэтым Беларусь саступіла тры матчы ў кваліфікацыі да Еўра-2024.
Каманду Беларусі ўжо трэнаваў замежнік. У 2007-2011 гадах трэнерам нацыянальнай дружыны быў Бэрнд Штанге.