Беларускіх спартоўцаў не дапусцяць да Азіяцкіх гульняў
9- 1.09.2023, 20:25
- 5,468
Пастанову прыняў МАК.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) не дазволіў спартоўцам з Беларусі і Расеі ўдзельнічаць у Азіяцкіх гульнях, якія стартуюць 23 верасня, паведамляе The Indian Express.
«Ніякіх расейскіх і беларускіх спартоўцаў не будзе на Азіяцкіх гульнях, і гэта пастанова МАК, а не АСА», – заявілі ў Алімпійскай радзе Азіі (АРA).
Пра магчымасць удзелу расейцаў у Азіяцкіх гульнях, якія пройдуць у кітайскім Ханчжоу, Алімпійская рада Азіі заявіла ў студзені. У ліпені арганізацыя паведаміла, што ў Гульнях змогуць удзельнічаць да 500 спартоўцаў з Расеі і Беларусі. Меркавалася, што яны будуць выступаць у нейтральным статусе і па-за медальным залікам. У Алімпійскім камітэце Расеі, праўда, тады заявілі, што ніякіх запрашэнняў не атрымлівалі.
Азіяцкія гульні з'яўляюцца аналагам Алімпійскіх гульняў для краінаў Азіі. Найбліжэйшыя спаборніцтвы пройдуць з 23 верасня да 8 кастрычніка ў кітайскім Ханчжоу. У асобных відах спорту на іх будуць разгуляныя квоты на летнія Алімпійскія гульні 2024 года ў Парыжы.