20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:03
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Электрагрузавік Tesla Semi перасягнуў усе чаканні

24
Электрагрузавік Tesla Semi перасягнуў усе чаканні

Аўтамабіль здзівіў запасам ходу ў рэальных умовах.

Электрагрузавік Tesla Semi змог праехаць амаль 800 км без падсілкоўвання. Цягач выдатна дае рады сваім задачам і шмат у чым пераўзыходзіць мадэлі з ДВС, піша «Фокус».

Экспэрты праверылі запас ходу электрагрузавіка Tesla Semi у рэальных умовах. Вынікі перасягнулі ўсе чаканні. Пра гэта распавялі на сайце InsideEVs.

У снежні 2022 года Tesla перадала кампаніі PepsiCo першую партыю электрычных грузавікоў Semi. З тых часоў многія аўтамабільныя экспэрты былі зацікаўленыя запасам ходу гэтай мадэлі.

Паўночнаамерыканская рада эфектыўнасці грузаперавозак вырашыла пратэставаць Tesla Semi у рэальных умовах. Вытворца заяўляе, што іх мадэль здольная праехаць 805 км без падсілкоўвання, але вынікі крыху адрозніваюцца ад гэтага паказчыка.

Адзін грузавік змог праехаць 539 км на адным сілкаванні. Яго акумулятарная батарэя высілася да 17%.

Яшчэ адна Tesla Semi пераадолела адлегласць 797 км без падстлкоўвання, што максімальна блізка да заяўленых паказчыкаў. Пры гэтым батарэя грузавіка высілалася да 21%.

Сярэдняя тэмпература паветра ў дзень вымярэння запасу ходу складала 34°C. Таксама на маршруце грузавікоў былі перапады вышынь, што паўплывала на іх вынікі.

Tesla Semi абсталявана чатырма электраматорамі сумарнай магутнасцю каля 1020 л.с. Разгон ад 0 да 100 км/г займае 5 секунд, а з паўпрычэпам вагой 36 тон - 20 секунд.

Сілавая ўстаноўка сілкуецца ад акумулятарнай батарэі ёмістасцю 900 кВт⋅гадзіну. Кошт мадэлі складае $180 000.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».