20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:04
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску яшчэ адна «дзяўчына-котка» ўзлезла на чужое аўто для фотасесіі

22
У Віцебску яшчэ адна «дзяўчына-котка» ўзлезла на чужое аўто для фотасесіі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Відэафакт.

Гісторыя з фотасесіяй на рэдкім рарытэтным аўтамабілі DeSoto ў цэнтры Менска атрымалася рэзананснай. Уладальнік нічога не ведаў пра тое, што адбываецца з яго аўто, а пасля здымак на капоце з'явілася вялікая ўвагнутасць, піша abw.by.

Праз маску на твары і характэрныя позы ўдзельніцу фотасесіі ахрысцілі «дзяўчынай-коткай». Уладальнік аўто праз сацсеткі прасіў дапамагчы знайсці яе, напісаў заяву ў міліцыю. А неўзабаве яна сама з'явілася, распавяла, што шкадуе аб здарэнні, маўляў, думала, што аўта безгаспадарнае.

Не прайшло і тыдня пасля той гісторыі, як сваю «дзяўчыну-котку» знайшлі ў Віцебску. Праўда, гэтую зацікавіў звычайны серыйны аўтамабіль BMW у двары жылога дома. Раніцай уладальніца знайшла на сваім аўтамабілі сляды і наважыла высветліць, што ж адбылося. Як высветлілася, на аўто таксама адбылася фотасесія, гэта зафіксавалі камеры. Відэа з'явілася на старонцы ў інстраграм «НЗ Віцебск»:

У гэтым выпадку дзяўчына таксама захацела ўзлезці на чужое аўто. Балазе гаворка пра пашкоджанні не ідзе, але сляды засталіся. «Можа, нехта ведае гэтых паненак, будзем рады ўсякай інфармацыі. З'ехалі на таксоўцы, «нумары» не відаць», - звяртаюцца ў пабліку да відавочцаў.

«Божа, ды што ж вы на чужыя аўто лезеце?! Купіце сабе і хоць скачыце на іх», - эмацыйна адзначаюць у каментарах.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».