Тытунёвы гігант British American Tobacco прадаў свой бізнэс у Беларусі
9- 14.09.2023, 19:36
- 4,172
Кампанія таксама прадала бізнэс у РФ.
Тытунёвы гігант British American Tobacco канчаткова прадаў свой бізнэс у Расеі і Беларусі.
Пра гэта гаворыцца ў заяве кампаніі.
«У дадатак да нашай аб'явы ад 7 верасня 2023 года мы скончылі продаж нашых расейскіх і беларускіх прадпрыемстваў», - гаворыцца ў паведамленні.
Кампанія адзначыла, што продаж быў ажыццёўлены ў адпаведнасці з мясцовым і міжнародным заканадаўствам і пасля атрымання ўсіх неабходных дазволаў.
Другі па велічыні ў свеце вытворца тытунёвай прадукцыі. Штаб-кватэра карпарацыі знаходзіцца ў Лондане. У партфель кампаніі ўваходзяць такія брэнды, як Dunhill, Kent, Vogue, Pall Mall, Lucky Strike і іншыя.
На мінулым тыдні British American Tobacco заявіла, што прадасць свае расейскія і беларускія прадпрыемствы кансорцыуму на чале з расейскай камандай мэнэджараў, скончыўся 18-месячны працэс.
Кампанія BAT, якая кантралявала крыху менш за 25% расейскага тытунёвага рынку, заявіла, што цяпер афіцыйна пагадзілася прадаць бізнэс у адпаведнасці з мясцовымі і міжнароднымі законамі.
«Пасля заканчэння BAT больш не будзе прысутнічаць у Расеі ці Беларусі і не будзе атрымліваць ніякага фінансавага прыбытку ад продажаў на гэтых рынках», - заявілі ў кампаніі, дадаўшы, што чакаюць заканчэння ўгоды цягам наступнага месяца.