20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:07
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«А-100» купіла запраўку «Трайпла» ў Менску за $850 тысяч

«А-100» купіла запраўку «Трайпла» ў Менску за $850 тысяч

Запраўку выстаўлялі на аўкцыён не першы раз.

Учора прайшоў аўкцыён продаж4 запраўкі "Трайпла" за Уруччам. Яе за амаль 2,77 млн рублёў купіла кампанія "Астакомплекс", звязаная з групай кампаній "А-100". Realt распавёў аб таргах і ўспомніў, якія яшчэ будынкі і бізнэсы "Трайпла" прадалі за апошнія паўтара года.

Запраўку выстаўлялі на аўкцыён не першы раз, таму зараз яе кошт знізілі на 10%. Пачатковы кошт быў 2,949 млн рублёў і гэта былі таргі на паніжэнне да мінімальнай цаны 2,621 млн рублёў.

Аўкцыён праходзіў 13 верасня з 9 раніцы да 16 гадзін. І за час таргоў была зроблена ўсяго адна стаўка - на 15.00.

Яе зрабіла ТАА "Астакомплекс", якое і стала пераможцам аўкцыёну. Запраўка дасталася яму за 2769182 рублёў (бліўу 850 тысяч даляраў).

“Астакомплекс” займаецца арэндай і кіраваннем нерухомасцю.

Зыходзячы з агульнадаступнай інфармацыі, яна звязана з групай кампаній "А-100". Напрыклад, ёй належыць запраўка "А-100" на Прамысловай, а офіс "Астакомплексу" знаходзіцца ў будынку "А-100" на Баравой (комплекс дарожнага сэрвісу на выездзе на Лагойск).

Двума асноўнымі напрамкамі бізнэсу ГК "А-100" з'яўляюцца: будаўніцтва і дэвэлапмент ("А-100 Дэвелампмент", якая пабудавала Новую Баравую і шмат чаго яшчэ), а таксама рэалізацыя нафтапрадуктаў (запраўкі "А-100"). Група кампаній кантралюецца буйным бізнэсоцам Аляксандрам Цэнтэрам.

Якія яшчэ будынкі і бізнэсы “Трайпла” ўжо прададзеныя і каму?

За апошнія паўтара года на аўкцыёнах прадалі і іншыя бізнэсы і маёмасць "Трайпла".

Так, у чэрвені 2022 года была прададзеная Лагойская паляўнічая-рыбалоўная гаспадарка "Макаўза". Комплекс за 641 тысячу рублёў набыла кампанія “Белсітыойл”, якая на 100% належыць сыну Юрыя Чыжа.

У ліпені 2022 года была прададзеная і турыстычная вёска Сабалі ў Берасцейскай вобласці, якой валодала звязаная з "Трайплом" кампанія "Буслоўка". Комплекс за 640 тысяч рублёў купіла кампанія “ПРАСТОРЫТЭЙЛ”, якая кіруе гіпермаркетамі ProStore.

Увесну 2023 года на аўкцыёне прадалі і фітнес-цэнтр Evo wellness club на Багдановіча, які належаў "Трайплу". Яго за амаль 2,9 млн даляраў купіла кампанія "Белфарм-Медыка", сузаснавальнікам якой з'яўляецца вядомы бізнесмен-аптэчнік Андрэй Шчаброў.

А ў траўні 2023 года будынак "Трайпла" ў гістарычным цэнтры Менска прадалі за 1,5 млн даляраў.

Нагадаем, у лютым 2023 года суд прыгсудзіў Юрыя Чыжа да 3,5 гадоў пазбаўлення волі за махлярства і адмыванне грошай. Але ад адбывання пакарання ў калоніі яго вызвалілі - выкарысталі амністыю і залічылі ў тэрмін пакарання час, які ён ужо адседзеў (бізнэсовец знаходзіўся пад вартай двойчы: з 11 сакавіка да 14 верасня 2016 года, і з 15 сакавіка 2021 да 9 верасня 2022 года).

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».