Даляр у Беларусі вырас да тыднёвага максімуму
1- 15.09.2023, 15:28
- 7,706
Чым скончыліся валютныя таргі перад выходнымі?
Даляр у Беларусі вырас да тыднёвага максімуму, а еўра і расейскі рубель патаннелі. Курс даляра падвысіўся трэці дзень запар, а перад тым два дні ён паніжаўся і страціў шэсць капеек.
Вынікі валютных таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы, якія прайшлі ў пятніцу, 15 верасня, наступныя:
USD: 3,2605 (+0,0072 / 0,22%),
EUR: 3,4700 (-0,0116 / -0,33%),
RUB: 3,3817 (-0,0054 / -0,16%),
CNY: 4,4822 (0,0082 / 0,18%).
