ДМК: Аўто з расейскімі нумарамі могуць канфіскаваць пры ўездзе ў ЕЗ, нават калі за стырном беларус
9- 15.09.2023, 16:02
- 6,640
Могуць быць канфіскаваныя і іншыя рэчы.
У Дзяржаўным мытным камітэце папярэдзілі асоб, якія ўязджаюць з Беларусі ў Літву, Латвію і Польшчу, або перасякаюць мяжу Расеі з Эстоніяй аб магчымым адабранні аўто і асабістых рэчаў у ЕЗ.
Прынамсі, паведамляецца, што пры ўездзе ў краіны Еўразвяза ў фізічных асоб могуць быць канфіскаваныя аўто з расейскімі рэгістрацыйнымі нумарамі. Пры гэтым у ДМК спасылаюцца на Рэгламент Рады ЕЗ (833/2014:)
- Еўрапейская камісія забараніла набыццё, імпарт, перадачу, проста ці ўскосна, тавараў, калі яны паходзяць з Расеі ці экспартуюцца з Расеі, - нагадалі ў прэс-службе.
У гэты пералік патрапілі аўто (код 8703 ТН ЗЭД). Таксама ў Мытным камітэце звярнулі ўвагу, што ўсё адно, грамадзянін якой краіны кіруе аўто. Калі аўтамабіль з расейскімі дзяржнумарамі, яго могуць канфіскаваць пры спробе ўезду ў Польшчу, Літву, Латвію ці Эстонію.
Таксама могуць быць канфіскаваныя і іншыя рэчы, якія належаць звычайна да тавараў асабістага карыстання.