20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:03
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя кошты новых Volkswagen Golf у Беларусі

38
Названыя кошты новых Volkswagen Golf у Беларусі

Аўто ўжо паступілі ў продаж.

Стала вядома пра вяртанне на беларускі рынак Volkswagen Golf восьмага пакалення, у пачатку верасня пра гэта заявілі імпарцёры. Дылеры назвалі кошты першых мадэляў, якія прыбылі ў Беларусь, піша av.by.

Дылеры тлумачаць, што ў Беларусь прыбыла лімітаваная партыя народных «Гольфаў», і на гэты момант не плануюцца іх сталыя пастаўкі. Цяпер у Менск паставілі 19 VW Golf 8 у камплектацыі Exclusiv, а таксама 17 аўто ў камплектацыі GTI.

Сярод унікальных навінак любімых у беларусаў «Гольфаў» – святлодыёдная паласа ўздоўж рашоткі радыятара паміж пярэднімі фарамі ў хэтчбэку. Акрамя таго, у вочы кідаецца прыніжаная лінія даху, паменшаная шырыня стойкі, бесперапынная лінія тарнада, а таксама прыніжаны паветразаборнік у пярэдняй частцы.

Golf Exclusive і GTI абсталяваны васьміступеньчатай скрынкай перадачаў «аўтамат», абаграваннем усіх сядзенняў, абаграваннем руля і люстэркаў задняга выгляду з электраскладаннем і функцыяй памяці, трохзонным клімат-кантролем, бесправаднымі зарадкамі для смартфонаў і іншымі сучаснымі «фішкамі».

– Новы Volkswagen Golf 8 даступны ва ўсіх дылерскіх цэнтрах маркі ў Менску. Кошт – ад 154 тысячаў беларускіх рублёў (блізу 47,3 тысячы даляраў у эквіваленце), – гаворыцца ў артыкуле.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».