Цыгарэты ў Беларусі даражэюць больш актыўна, чым іншыя тавары
4- 17.09.2023, 17:07
- 4,560
У лідарах росту коштаў апынуўся і алкаголь.
Рост коштаў тытунёвых вырабаў 13-ы год запар апярэджвае агульную спажывецкую інфляцыю. Пра гэта піша BPN са спасылкай на звесткі Белстата.
У 2023 годзе кошты тытунёвых вырабаў растуць амаль у 15 разоў хутчэй, чым астатніх тавараў і паслуг, – 42,9% супраць 2,9%. Са студзеня 2011 года да жніўня 2023-га тытунёвыя вырабы падаражэлі ў 21,6 разу пры агульным росце спажывецкіх коштаў за гэты перыяд 6,8 разу.
У той самы час цыгарэты застаюцца самым папулярным таварам у беларускіх кантрабандыстаў: у суседніх краінах Еўразвязу тытунёвыя вырабы па-ранейшаму заўважна даражэйшыя.
Алкаголь таксама даражэе хутчэй, чым іншыя тавары і паслугі – сёлета ён стаў даражэйшы на 14,3%. Для параўнання летась – на 12,8%. З 2011 года алкагольныя напоі падаражэлі ў 9,9 разу.