Іхнія рухавікі ніколі не ламаюцца: Названыя самыя надзейныя красоверы
9- 17.09.2023, 19:49
- 15,338
Пры належным доглядзе гэтыя аўтамабілі праслужаць неверагодна доўга.
У 2023 годзе на другасным аўтарынку можна набыць машыну ў добрым стане, якая пры належным доглядзе праслужыць даволі доўга.
Як абраць сапраўды надзейныя аўто?
У гэтым можа дапамагчы рэйтынг самых надзейных аўто, апублікаваны парталам Avtosota.
Базавым чыннікам для рэйтынгу стаў вялікі запас трываласці рухавіка.
Якія мадэлі адпавядаюць гэтаму чынніку?
Toyota RAV4
Добры выбар – гэта Toyota RAV4 2009 года зборкі. Асабліва рэкамендуецца звярнуць увагу на версіі з 2,5-літровым агрэгатам на 179 конскіх сілаў.

Honda CR-V
Наступным у спісе значыцца Honda CR-V больш свежых гадоў выпуску 2016 г. Тут менш за ўсё праблемаў будзе з 188-моцным маторам на 2,4 літра.

Nissan Murano
Варта звярнуць увагу і на Nissan Murano, пад капотам якога стаіць даволі магутны 3,5-літровы агрэгат. Ён выдае да 249 конскіх сілаў.

Lexus RX 350 2009
Аматарам прэміум-класу рэкамендуецца набыць Lexus RX 350 2009 года выпуску. Ён абсталяваны 277-моцным рухавіком на 3,5 літра аб'ёму.

Mazda CX-5
Mazda CX-5 надзейная ў выкананні з 2,0-літровым агрэгатам на 150 л. Размова ідзе пра версію 2015 года выпуску.
Toyota Highlander
Toyota Highlander з 273-моцным маторам пад капотам таксама не ўчыніць клопатаў, нягледзячы на тое, што сабраная яшчэ ў 2008 годзе.
Subaru Crosstrek
Закрывае ТОП самых надзейных Subaru Crosstrek / XV 2019 года выпуску. У арсенале найлепшым называецца 150-моцны матор на 2 літры.
