ДАІ атрымала новую інструкцыю канфіскацыі пасведчанняў кіроўцы ў беларусаў
15- 19.09.2023, 11:22
- 15,916
У якіх выпадках гэта будуць рабіць?
ДАІ пастанавіла канфіскоўваць правы ва ўсіх выпадках, калі прадугледжаная такая санкцыя. Магчыма, прычына - павелічэнне колькасці ДТЗ са смяротным зыходам у параўнанні з папярэднімі гадамі.
Многія артыкулы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КоАП), якія рэгулююць адказнасць кіроўцы за парушэнні правілаў дарожнага руху, пакідаюць інспектарам прастору для самастойнага прыняцця пастаноў - адбіраць пасведчанне або не адбіраць і абмежавацца штрафам.
Як інфармуюць «Нашу Ніву» супрацоўнікі міліцыі, з нядаўняга часу інспектарам ДАІ даведзена канфіскоўваць пасведчанне ва ўсіх выпадках, калі КоАП гэта дазваляе.
Прычына нібыта ў тым, што ў краіне вырасла колькасць ДТЗ са смяротным зыходам, а таксама колькасць парушэнняў (што, магчыма, тлумачыцца павелічэннем прафілактычных мерапрыемстваў).
Згодна з Канцэпцыяй гарантавання бяспекі дарожнага руху максімальная гадавая смяротнасць на дарогах, да якой імкнецца ДАІ, — 450 смерцяў за год. У 2022-м на дарогах загінулі 466 чалавек.