20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:03
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску транспарт стане бясплатным 22 верасня

6
У Менску транспарт стане бясплатным 22 верасня

Для кіроўцаў.

У гэтую пятніцу, 22 верасня, менчукам будзе дадзенае права бясплатнага праезду ў гарадскім транспарце, у тым ліку метро, пры паказе пасведчання кіроўцы і пасведчання аб рэгістрацыі транспарту, паведаміў Менгарвыканкам.

Традыцыйна ў Менску пройдзе і акцыя «На працу на ровары». Будуць арганізаваныя «энэргетычныя і інфармацыйныя пункты»:

галоўны ўваход у Цэнтральны батанічны сад,

Менск-Арэна (з боку веладоржкі),

пр. Дзяржынскага, 13 (паркінг),

пр. Партызанскі, 30.

«Тут раварысты або іншыя ўдзельнікі руху, якія выкарыстоўваюць экалагічны транспарт, змогуць пачаставацца садавіной і атрымаць інфармацыйныя матэрыялы аб тыдні мабільнасці і Дні без аўтамабіля», - паведаміў Менгарвыканкам.

Таксама ў гэты дзень дадуць зніжку на арэнду шэрынгавых ровараў дзвюх кампаній. У раёнах Менска пройдуць велапрабегі.

Нагадаем, акцыя «Дзень без аўтамабіля» праводзіцца рэгулярна з 2008 года. Са звестак метрапалітэна, у Менску расце колькасць кіроўцаў, якія наважваюцца паездзіць бясплатна ў гэты дзень. Так, у 2019 годзе іх было ўсяго 4,4 тысячы, у 2020-м - больш за 13 тысяч, у 2021 годзе - звыш 10,2 тысяч, а ў 2022-м - больш за 15,4 тысяч.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».