20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:03
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт акумулятараў значна зменшыўся

8
Кошт акумулятараў значна зменшыўся

Гэта прывядзе да папулярызацыі электрамабіляў?

Цэны літыева-іённых акумулятараў знізіліся на 8,7% у параўнанні са жніўнем і на 33%, калі праводзіць паралелі з сакавіком 2022 года. Гэта стане важным этапам у папулярызацыі электрамабіляў.

Як паведаміла выданне The Independent, кошт упаў ніжэй за адзнаку $100 за кілават-гадзіну (кВт-ч). А менавіта такі кошт аналітычная кампанія Benchmark Mineral Intelligence называла ключавым для росту попыту на электрамабілі.

«Зніжэнне коштаў элементаў сілкавання можа дазволіць [вытворцам] прадаваць электрамабілі масавага попыту коштамі, супастаўным з коштамі аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання, з той жа маржой, што падвышае прывабнасць пераходу на EV як для спажыўцоў, так і для аўтавытворцаў», - распавёў аналітык Benchmark Эван Хартлі.

Такога ж меркавання прытрымліваецца энэргетычны эксперт Джэрард Рыд. Ён напісаў на ўласнай старонцы на LinkedIn: «Рэвалюцыя ў энэргетыцы і транспарце працягваецца. Кошты элементаў літыевых батарэй цяпер складаюць менш за $100 за квт-г, што на 80% менш, чым дзесяць гадоў таму. У будучыні мы ўбачым яшчэ ніжэйшыя кошты і лепшыя характарыстыкі, таму смерць рухавіка ўнутранага згарання ўжо блізкая».

Зніжэнне кошту тлумачыцца патанненнем сыравіны. З пачатку 2023 года кошт літыю ўпаў удвая. І тэндэнцыя можа працягнуцца, бо ў апошнія месяцы былі выяўленыя новыя радовішчы металу ў патухлым супервулкане на мяжы штатаў Невада і Арэгон.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».