29 лiстапада 2023, Серада, 1:16
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка расказаў пра сваю 18-ю рэзідэнцыю

29
Лукашэнка расказаў пра сваю 18-ю рэзідэнцыю

На першым паверсе рэзідэнцыі для дыктатара зрабілі аддзяленне рэабілітацыі.

Аляксандр Лукашэнка расказаў пра сваю 18-ю рэзідэнцыю, піша БелТА.

– На нас пачаўся ўжо ідэалагічны і інфармацыйны ціск. Нядаўна з'явілася інфармацыя: «Лукашэнка пабудаваў сабе новую рэзідэнцыю, там, напэўна, будзе УНС». Я думаю: дзе збудаваў, хто збудаваў? Без мяне гэта не маглі збудаваць. Высвятляецца, вялікую чыноўніцкую лякарню аддалі Кухараву (у падпарадкаванне гарадскіх уладаў Менска. – Заўв. рэд.) – пабудавалі маленькую за горадам – і там было старое аддзяленне рэабілітацыі. Яго Кіраўніцтва справамі адрамантавала. Зрабілі рэабілітацыю на першым паверсе. На верхнім паверсе даручыў усе дабрачынныя фонды, якія мы закрылі (сабачак лячылі, катоў і гэтак далей), сабраць пад адным дахам, – расказаў Лукашэнка.

Лукашэнка падкрэсліў:

– Мне стае месцаў, дзе працаваць. Тут я працую (у Палацы Незалежнасці. – Заўв. рэд.) і за горадам – адзін да аднаго кабінеты. Больш нічога не трэба.

Як паведамляў Charter97.org, у Лукашэнкі можа быць цэлы букет хваробаў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках