10 снежня 2024, aўторак, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выкарыстоўваць віно ў побыце

16
Як выкарыстоўваць віно ў побыце

Восем геніяльных лайфхакаў.

Пасля ўрачыстасці засталася адкаркаваная бутэлька віна? Ні ў якім разе не піце яго. І ўжо тым больш не вылівайце! Вытхлае віно яшчэ спатрэбіцца вам у побыце, піша Insider.

Чыстка садавіны і гародніны

Хто ведае, што давялося перажыць садавіне і гародніне, якія ў адкрытым выглядзе захоўваліся на паліцах крамаў да таго, як вы прынеслі іх да сябе дадому. Напэўна на іх назапасілася велізарная колькасць забруджванняў і шкодных бактэрый! Як вядома, мыць прадукты мылам і вадкасцю для мыцця посуду – дрэнная ідэя, паколькі мыйныя сродкі могуць патрапіць да нас у кішачнік і выклікаць не самыя прыемныя наступствы, а вось выкарыстоўваць для ачысткі садавіны і гародніны віно... Выдатны варыянт! Алкаголь у віне растварае забруджванні на паверхні, а таксама ягоныя кампаненты забіваюць некалькі такіх відаў патагенаў харчовага паходжання, як сальманела і кішачная палачка.

Мыццё шкла і люстэркаў

Сапсаванае белае віно ператвараецца ў воцат, таму яго можна смела выкарыстоўваць для мыцця шкла. Развядзіце дзве лыжкі белага віна ў бутэльцы з вадой і пры дапамозе распыляльніка нанясіце раствор на шкло і люстэркі. Пасля гэтага пратрыце паверхні газетай – цяпер яны заблішчаць ад чысціні!

Збавенне ад пладовых мух

Пладовыя мушкі – адны з самых непажаданых гасцей на кухні. Калі ўсё ж яны наляцелі да вас, пазбавіцца ад іх можна духмяным чырвоным віном. Наліце невялікую колькасць віна ў міску, накрыйце яе поліэтыленавай плёнкай, прарабіце на ёй некалькі адтулін і чакайце, пакуль усе мухі клюнуць на прынаду. Забрацца ўнутр пасткі яны змогуць, а вось выбрацца з яе – наўрад ці.

Гаенне сінякоў

Каб паскорыць працэс гаення сіняка, можна скарыстацца старым народным метадам: абмакніце кавалачак хлеба ў чырвонае віно і прыкладзіце яго да сіняка. Віно багатае на флаваноіды – антыаксіданты, якія карысна ўздзейнічаюць на арганізм, у тым ліку яны супакойваюць запаленыя тканкі.

Выдаленне тлустых плямаў на бетоне

Разлілася машынная аліва на бетонную падлогу гаража? Не бяда. Заліце яе невялікай колькасцю віна: этанол і вінная кіслата дапамогуць хутка выдаліць тлушч. Для дадатковага эфекту можаце таксама пасыпаць пляму харчовай содай.

Марынад для мяса

Акрамя таго, што чырвонае віно надае мясу вытанчаны прысмак, яно яшчэ і можа паменшыць колькасць злучэнняў, што выклікаюць рак, якія натуральным чынам утрымліваюцца ў мясе! Для марынаду выкарыстайце шклянку чырвонага віна, паўшклянкі аліўкавага алею і заправы на ваш густ, пакіньце мяса насычацца як мінімум цягам 6 гадзінаў, а потым можаце прыступаць да смажання.

Сродак для змякчэння скуры

Як мы ўжо казалі, у віне змяшчаюцца карысныя антыаксіданты і вінная кіслата, яны здольныя танізаваць і змякчаць нашу скуру. Некаторыя жанчыны выкарыстоўваюць чырвонае віно ў якасці тоніку, але ёсць яшчэ адзін метад, як выкарыстоўваць напой для надання прыгажосці і эластычнасці скуры: можна прыняць ванну, дадаўшы ў ваду шклянку віна.

Угнаенне раслінаў

Перад тым як выкінуць недапітую бутэльку віна, выліце рэшткі напою на сваю кампоставую кучу. Кампаненты віна знішчаць бактэрыі, якія маглі ўтварыцца ў кампосце, што несумненна спрыяльна адаб'ецца на вашай глебе.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках