21 лютага 2024, Серада, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусбанк» увёў змены для крэдытаў на жыллё

4
«Беларусбанк» увёў змены для крэдытаў на жыллё

Колькі трэба пераплаціць, калі пазычыць 50 тысяч рублёў?

«Беларусбанк» увёў магчымасць падаваць заяўкі на крэдыты на нерухомасць праз мабільны дадатак. Пра гэта паведамляецца на сайце фінустановы. «Зеркало» распавядае падрабязнасці па змене і прыводзіць разлікі, колькі давядзецца пераплаціць банку.

Заяўку на крэдыт «Іпатэка экспрэс» цяпер можна падаць у М-банкінгу, абвясціў «Беларусбанк». У фінустанове растлумачылі, як пакінуць заяўку на пазыку: «Каб пакінуць заяўку на крэдыт, неабходна ўвайсці ў дадатак М-банкінг і перайсці ва ўкладку «фінансы». Далей прайсці шлях: «заяўкі» - «адкрыць крэдыт/авердрафт» - «з наведваннем банка» - «без даручальніцтва» - крэдыт «Іпатэка экспрэс» на набыццё жылога памяшкання».

Раней падаць заяўкі на такія крэдыты можна было ў аддзяленнях банка, а таксама праз інтэрнэт-банкінг. Пры падачы заяўкі ў анлайн-фармаце не трэба наведваць іпатэчны офіс, удакладняе фінустановы.

Колькі давядзецца пераплаціць, калі ўзяць крэдыт

Калі трэба пазычыць у банка 50 тысяч рублёў на набыццё кватэры, то пераплаты за адсоткі за ўвесь перыяд карыстання крэдытам складуць 72 тысячы рублёў. Гэта пры ўмове, што пазыку выдадуць на 20 гадоў пад стаўку 14,4% гадавых (але трэба ўлічваць, што яна мяняецца, бо прывязаная да стаўкі рэфінансавання).

Заробак, каб атрымаць такі крэдыт, павінен быць на ўзроўні 1156 рублёў за месяц. Пры гэтым не павінна быць утрыманняў па выканаўчых лістах і аліментах, а таксама выплат па іншых крэдытах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках