20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:21
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць краін пакінулі кангрэс па валейболе праз допуск Беларусі

7
Пяць краін пакінулі кангрэс па валейболе праз допуск Беларусі

Кангрэс праходзіў у Брусэлі.

2 верасня ў Брусэлі праходзіў кангрэс Еўрапейскай федэрацыі валейбола (CEV), на якім Латвія, Украіна, Літва, Эстонія і Польшча выступілі супраць допуску на мерапрыемства Расеі і Беларусі.

Прадстаўнікі гэтых краін пакінулі паседжанне пасля таго, як Беларусь і Расея былі дапушчаныя. Права голасу пратэставаўшых краін было перададзена іншым.

Генеральны сакратар Эстонскай валейбольнай асацыяцыі Івар Лілеберг сказаў, што раней Еўропа вырашыла, што Расеі і Беларусі не будзе дазволена спаборнічаць з іншымі.

- Але зараз высветлілася, што CEV дазволіў прадстаўнікам гэтых краін удзельнічаць у кангрэсе, і гэта для нас дакладна непрымальна, – сказаў прадстаўнік Эстоніі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».