Дроны атакавалі Полацкую авіябазу на вайсковым аэрадроме ў Адыгеі
4- 10.10.2024, 7:37
- 18,164
Пасля стральбы і выбухаў пачаўся пажар.
Уначы ў чацвер, 10 кастрычніка, беспілотнікі наведалі вайсковы аэрадром ваенна-касмічных сіл РФ у рэспубліцы Адыгея, размешчаны непадалёк ад станіцы Ханскай. Мясцовыя жыхары чулі гучныя выбухі, пасля якіх у раёне авіябазы ўспыхнуў пажар, паведамляе "Обозреватель".
Мясцовыя паблікі пісалі аб тым, што ў рэгіёне назіраецца як праца расейскай СПА, так і прылёты па тэрыторыі вайсковага аб'екта. У доказ расейцы публікавалі відэа і скардзіліся на "жах" вакол.
Першымі аб нападзе заявілі жыхары горада Майкоп, якія а 02:30 пачулі ў небе “гукі матораў”. Пазней у раёне аэрадрома, паводле іх слоў, пачалі раздавацца "бавоўны".
“Выбухнула проста над аэрадромам”, “Вось што робіцца ў нас у Майкопе, у Ханскай. У мяне трасецца ўсё цела. Гэта жах”, - скардзіліся расейцы, здымаючы кадры.
На 04:00 атака беспілотнікаў працягвалася. Са звестак Telegram-канала ASTRA, у раёне аэрадрома ўзнікла ўзгаранне, аб чым сведчыць сістэма маніторынгу пажараў NASA.
Вайсковы аэрадром “Ханская” размешчаныя за 3 км на ўсход ад станіцы Ханскай і 6 км на паўночны захад ад горада Майкоп. Згодна з адкрытымі звесткамі, там дыслакуецца 272-я вучэбная Полацкая ордэнаў Суворава і Кутузава авіяцыйная база 2-га разраду Краснадарскай вышэйшай вайсковай авіяцыйнай вучэльні лётчыкаў імя А. К. Сярова.