12 снежня 2024, Чацвер, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: У Расеі ўзарваліся 400 «Шахедаў»

9
Forbes: У Расеі ўзарваліся 400 «Шахедаў»

Атака на склад у Краснадарскім краі з'яўляецца часткай шырэйшай кампаніі.

У выніку атакі на склад у Краснадарскім краі РФ былі ўзарваныя блізу 400 беспліётнікаў «Шахед». Аб гэтым піша выданне Forbes са спасылкай на Генштаб УСУ.

Выданне піша, што ў сеціва трапіла відэа пажару ў раёне Акцябрскага, на якім бачныя моцныя выбухі і пажар.

У Генштабе УСУ заявілі, што было траплянне ў цэль.

"Назіралася другасная дэтанацыя", - сказана ў паведамленні.

Журналісты адзначылі, што “Шахеды” - адзін з асноўных відаў зброі, якім Расея атакуе ўкраінскія гарады і вёскі. Так, Расея ўжо выкарыстоўвала больш за 8 000 гэтых дронаў-камікадзэ для ўдараў па Украіне.

Адзначаецца, што, нягледзячы на ўдалую працу сіл СПА, 9 са 100 “Шахедаў” дасягаюць цэлі. Амаль 600 украінскіх мірных жыхароў загінулі, а 2700 атрымалі раненні ў выніку расейскіх удараў за тры месяцы лета.

Са слоў журналістаў, падрыў 400 “Шахедаў” павінен збіць тэмп расейскіх удараў. Але гэта часовая перамога. Масква заўсёды можа набыць больш дронаў у Тэгерана. Яна таксама вырабляе свае копіі на заводзе ў Татарстане на ўсходзе Расеі. Так, Крэмль заплаціў 1,7 мільярда даляраў, часткова золатам, каб атрымаць ліцэнзію на вытворчасць.

Выданне піша, што незразумела, як менавіта Украіна нанесла ўдар па Краснадарскім краі. Аднак гэта сапраўды была не заходняя зброя, бо партнёры не дазваляюць Кіеву выкарыстоўваць ракеты Storm Shadow або SCALP-EG для нападаў углыб РФ. З іншага боку, няма ніякіх абмежаванняў на прымяненне зброі ўкраінскай вытворчасці.

Журналісты адзначылі, што ўкраінскія крылатыя ракеты "Нептун" могуць дасягнуць поўдня Расеіі. А ўдарныя беспілотнікі вялікай далёкасці, распрацаваныя ўкраінскім выведвальным кіраваннем, могуць дасягнуць Акцябрскага.

У матэрыяле гаворыцца, што атака на склад “Шахедаў” з'яўляецца часткай шырэйшай кампаніі. Замест таго, каб марнаваць дарагія ракеты СПА, каб збіваць беспілотнікі паблізу іх цэляў, украінцы прыкладаюць намаганні, каб знішчыць расейскія боепрыпасы да таго, як іх паспеюць запусціць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках