У Магілёве байкер выканаў эфектную штуку каля экіпажа ДАІ
16- 10.10.2024, 9:15
- 8,736
Наступствы не прымусілі сябе доўга чакаць.
У Магілёве байкер пазбавіўся пасведчання кіроўцы і атрымаў вялікі штраф пасля таго, як дзве секунды праехаў на пярэднім коле свайго Kawasaki недалёка ад экіпажа ДАІ.
Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Ленінскай і патрапіў на камеры відэаназірання. На запісе бачна, як 32-гадовы кіроўца Kawasaki дзве секунды праехаў на пярэднім коле свайго транспартнага сродку. Штуку заўважылі інспектары ДПС, якія праязджалі міма.
"Магілёвец прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці з накладаннем штрафу сумай на шэсць базавых адзіак (240 рублёў), а таксама пазбаўленнем права кіравання на чатыры месяцы", — паведамілі ў ДАІ.
Стоп-штука, выкананая на ровары або матацыкле, пры якой задняе кола паднятае і матацыкл або ровар едзе або стаіць на пярэднім коле за кошт дакладнага выкарыстання пярэдняга тормазу.