У Беларусі хочуць абмежаваць вываз трох народных прадуктаў
2- 10.10.2024, 9:21
- 9,222
Іх можа не ставаць да канца міжсезоннага перыяду.
Беларусі збіраюцца ўвесці ліцэнзаванне на вываз з краіны капусты, цыбулі і яблыкаў. Пра гэта распавёў 9 кастрычніка міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў падчас працоўнай сустрэчы з гандлёвымі сеткамі і вытворцамі садавіны і гародніны, паведамляе БелТА.
Прычынай, паводле ягоных слоў, з'яўляецца магчымы дэфіцыт названых тавараў.
- З чым гэта звязана? Прагназуецца, што гэтага тавару можа не ставаць да канца міжсезоннага перыяду, паколькі сёння ёсць падвышаны попыт на экспартным кірунку, у Расейскай Федэрацыі. І кошты там вышэйшыя, чым тут, на ўнутраным рынку, - распавёў міністр.
Кіраўнік МАРГ дадаў, што ліцэнзаванне плануецца ўвесці "каб не было некантраляванага вывазу і быў найперш забяспечаны ўнутраны рынак".