13 снежня 2024, Пятніца, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы пачалі тэрміновую эвакуацыю насельніцтва пасля атакі на аэрадром у Адыгеі

3
Расейцы пачалі тэрміновую эвакуацыю насельніцтва пасля атакі на аэрадром у Адыгеі

Гарыць склад з палівам.

У рэспубліцы Адыгея, РФ, ідзе эвакуацыя паселішча Радніковы, каля якога размешчаны вайсковы аэрадром "Ханская". Мясцовыя ўлады пракаментавалі начны напад з удзелам невядомых беспілотнікаў, але пры гэтым умудрыліся ні разу не ўжыць слова «выбух». Аб гэтым піша выданне ASTRA.

Улады Майкопа, сталіцы Рэспублікі Адыгея, паведамілі, што мінулай ноччу прыгарад Майкопа "зазнаў напад варожых беспілотнікаў".

«Абыйшлося без ахвяр, без пацярпелых. На месцы знаходзяцца прадстаўнікі спецслужбаў, ратавальнікі. Узгаранне ліквідуюць вогнеборцы МНС. Ідзе арганізаваная эвакуацыя жыхароў пас. Радніковага. Пункт часовага размяшчэння грамадзян разгорнуты на станцыі Ханскай. Людзі будуць забяспечаны ўсім неабходным», - паведаміў Мурат Кумпілаў, кіраўнік Адыгеі.

OSINT-каналы паведамляюць, што гарэць на вайсковым аэрадроме можа склад з палівам. Або склад з боепрыпасамі і бомбамі.

Што вядома аб нападзе на аэрадром «Ханская»

Беспілотнікі атакавалі вайсковы аэрадром «Ханская» раніцай, масава паведамілі мясцовыя жыхары. Яны паскардзіліся на выбухі і паведамілі, што дэтанацыя працягваецца.

А ў бок аэрадрома паехалі хуткія. Таксама ў чатах паведамляюць, што сістэма абвесткі не спрацавала.

Тое, што на аэрадроме працягваецца пажар, пацвердзіла сістэма маніторынгу пажараў NASA.

Вайсковы аэрадром «Ханская» размешчаны за 3 км на ўсход ад станіцы Ханскай, за 6 км на паўночны захад ад горада Майкопа. Згодна з адкрытымі звесткамі, там дыслакуецца 272-я навучальная авіяцыйная база 2-га разраду Краснадарскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча імя Сярова.

Афіцыйна ўкраінскі бок тое, што адбываецца ў Адыгеі, не каментаваў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках