14 снежня 2024, Субота, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску дырэктара рыэлтарскага агенцтва судзілі паводле палітычнага артыкула

У Віцебску дырэктара рыэлтарскага агенцтва судзілі паводле палітычнага артыкула
БАРЫС АЎЛУКОЎ

Пасяджэнне вёў “суддзя” Уладзімір Царыкаў.

У Віцебску 9 кастрычніка за "экстрэмізм" судзілі дырэктара мясцовага рыэлтарскага агенцтва Барыса Аўлукова, паведамляе тэлеграм-канал "Віцебск, я гуляю".

Пасяджэнне праходзіла ў судзе Кастрычніцкага раёна, яго вёў Уладзімір Царыкаў. Барыса Аўлукова абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КоАП РБ (Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Чым скончыўся працэс, праваабаронцам невядома.

Паведамляецца, што Аўлукоў шмат гадоў працуе ў сферы рыэлтарскіх паслуг, ён дырэктар агенцтва "Персанальны рыэлтар Нерухомасць". У інтэрнэце шмат водгукаў пра яго, як пра сапраўднага прафесіянала. Таксама мужчына вядзе свой TikTok, дзе дзеліцца парадамі і распавядае цікавыя нюансы пакупкі і продажу нерухомасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках