Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за гістарычнае падвышэнне падаткаў
18- 10.10.2024, 11:26
- 5,174
Але вайсковы збор вырасце не для ўсіх.
Вярхоўная Рада Украіны прыняла гістарычны законапраект аб павелічэнні падаткаў. Ён прадугледжвае падвышэнне вайсковага збору, але не для ўсіх.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на народнага дэпутата Яраслава Жалезняка ў Telegram.
Законапраект нумар 11416д падтрымалі 247 народных дэпутатаў.
Ва Украіне павялічацца падаткі, але вайсковы збор вырасце не для ўсіх: што вядома
Пры разглядзе законапраекта ў другім чытанні Вярхоўная Рада прагаласавала за некалькі правак. Парламент падтрымаў праўку, якая пакідае для вайскоўцаў вайсковы збор на ўзроўні 1,5%.
Для ўсіх астатніх вайсковы збор вырасце з 1,5 да 5%.
Падвышэнне падаткаў для ўкраінцаў
Нагадаем, 17 верасня Вярхоўная Рада ўхваліла праект змен у Падатковы кодэкс у першым чытанні. Профільны камітэт парламента падтрымаў законапраект да другога чытання 4 кастрычніка.
Законапраект прадугледжвае падвышэнне вайсковага збору для грамадзян і ўстанаўленне вайсковага збору для ФЛП. Таксама ўводзяцца авансавыя плацяжы падатку на прыбытак для АЗС.
Акрамя таго, будуць устаноўленыя стаўкі падатку на прыбытак для банкаў памерам 50 адсоткаў.
Частка норм з прынятага Вярхоўнай Радай законапраекта набудзе моц з 1 кастрычніка прамінулай датай.