12 снежня 2024, Чацвер, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Гарадзеншчыне выставілі на аўкцыён унікальны палац

4
На Гарадзеншчыне выставілі на аўкцыён унікальны палац

24 гады таму тут знялі першы беларускі фільм жахаў.

Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх, які знаходзіцца ў пасёлку Жалудок Гарадзенскай вобласці, зноў трапіў на аўкцыён. У верасні Шчучынскі райвыканкам, якому ён належыць, ужо спрабаваў прадаць вядомую сядзібу, аднак ахвотных не знайшлося. Дарэчы, некалькі гадоў таму комплексам валодалі расейцы, аднак пасля іх пазбавілі такога права, бо тыя не правялі рэканструкцыю, піша «Тэлеграф».

На гэты раз на таргі трапілі адразу некалькі пабудоў на агульнай плошчы 10 гектараў: бытавое і каравульнае памяшканні, некалькі складоў, сталоўка, а таксама адміністрацыйна-лабараторны корпус. Цікава, што ў апісанні лота на сайце электроннай гандлёвай пляцоўкі пазначана дата — 1991 год, аднак комплекс пабудавалі больш за стагоддзе таму, у 1907 годзе.

Сядзібу князёў Святаполк-Чацвярцінскіх ужо спрабавалі прадаць у верасні гэтага года за 600 тысяч беларускіх рублёў. Аднак комплекс будынкаў з агульным пляцам амадь 4 тысяч квадратных метраў так і не знайшоў новага гаспадара. На гэты раз Шчучынскі райвыканкам надумаў знізіць кошт удвая - да 304 тысяч рублёў. Заяўкі прымаюцца да 25 кастрычніка, а датай правядзення аўкцыёну выбрана 29 кастрычніка.

Палацава-паркавы комплекс у Жалудку пабудаваў у 1907 годзе Людвіг Святаполк-Чацвярцінскі паводле праекту італьянскага архітэктара Уладзіслава Марконі. Ён уключаў сядзібу, флігель, кузню, гаспадарчыя пабудовы і парк, якія ў некаторай ступені захаваліся да нашых дзён. Цяпер палац з'яўляецца адной з самых яркіх славутасцяў Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках