12 снежня 2024, Чацвер, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі агучылі сваю версіі атакі на аэрадром у Адыгеі

2
У Расеі агучылі сваю версіі атакі на аэрадром у Адыгеі

Украінскія дроны “пераблыталі” з амерыканскімі.

У Расеі мяркуюць, што 10 кастрычніка Узброеныя сілы Украіны атакавалі вайсковы аэрадром "Ханская" пад Майкопам (Адыгея) беспілотнікамі PD-2. Пра гэта паведамляе расейскае медыя Mash у Telegram.

Са звестак СМІ, а трэцяй гадзіне ночы войскі СПА РФ выявілі і збілі адзін з лятальных апаратаў, які ўпаў у поле побач з пасёлкам Радніковае за 500 км ад тэрыторыі, падкантрольнай Украіне. На борце нібыта было 19 кг выбуховага рэчыва. Праз атаку з Радніковага надумалі эвакуаваць 1300 чалавек.

Mash запэўнівае, што да аэрадрома поруч Майкопа накіравалі "амерыканскія дроны" PD-2, здольныя пераадолець да 1000 км. Нібыта такія ж БПЛА ў пачатку верасня атакавалі Маскву. Медыя апублікавала здымкі БПЛА, які ўпаў, аднак з іх складана вызначыць мадэль.

Што вядома пра дроны PD-2

Вось толькі PD-2 з'яўляецца ўкраінскім дронам, бо распрацаваны кампаній “Укрспецсістэмс”. Ён прызначаны для вядзення выведкі і бамбаывання, можа несці боепрыпасы з баявой часткай да 3 кг. Існуюць мадэлі чыста самалётнага тыпу, а таксама з сістэмай вертыкальнага ўзлёту і пасадкі.

На сайце вытворцы пазначаны асноўныя тэхнічныя характарыстыкі:

сярэдняя працягласць палёту - 10 гадзін;

далёкасць сувязі - да 180 км;

маскімальная вышыня - да 4700 м;

далёкасць палёту - да 1300 км;

максімальная вага карыснай нагрузкі - 11 кг.

Украінскі робат PD-2

Мяркуючы з гэтых ТТХ, PD-2 суздром мог бы даляцець з Запарожскай або Данецкай вобласці да Майкопа, але не падняў бы 19 кг выбухоўкі. Магчыма, распрацоўнікі палепшылі яго магчымасці, а магчыма, расейцы проста пераблыталі PD-2 з ударным беспілотнікам “Люты”, які вонкава вельмі падобны дзякуючы размяшчэнню рухавіка, форме крылаў і трохкутнаму хвасту. Менавіта ім прыпісваюць большасць удараў па нафтаперапрацоўчых заводах і іншых аб'ектах у Расеі.

Варта адзначыць, што ў выніку нападу дронаў на аэрадроме “Ханская” за 6 км ад Майкопа пачаўся пажар. Мясцовыя жыхары чулі серыю выбухаў, мясцовыя ўлады іх не пракаментавалі. Аэрадром можа прымаць вайсковыя самалёты Ту-134, Ан-12, Іл-18 і ўсё лягчэйшыя, а таксама гелікаптэры ўсіх тыпаў. Акрамя таго, там знаходзіцца навучальная авіяцыйная база Краснадарскай вышэйшай вайсковай авіяцыйнай вучэльні лётчыкаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках