13 снежня 2024, Пятніца, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўская мытня тры тыдні разбірала модульныя дамы з Беларусі

16
Літоўская мытня тры тыдні разбірала модульныя дамы з Беларусі
Фота: facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Там былі кантрабандныя цыгарэты.

Літоўскія мытнікі знайшлі беларускія цыгарэты ў модульных дамах, якія везлі з нашай краіны. Кантрабанду знайшлі яшчэ 15 верасня, але поўны разбор канструкцый быў закончаны толькі зараз.

Згодна з дакументамі, модульныя дамы з Беларусі павінны былі даставіць у Латвію транзітам праз Літву. У пункце пропуску «Салечнікі» літоўцы прасканавалі груз і заўважылі схованкі з цыгарэтамі.

Цыгарэты былі схаваныя паўсюль - не толькі ў сценах дамоў, але таксама ў столях і падлогах. Мытнікі мяркуюць, што дамы "набілі" цыгарэтамі на пачатковым этапе вытворчасці, калі збіралі каркасы. Вонкавыя сцены дамоў былі абабіты спецыяльным ізаляцыйным матэрыялам, каб абцяжарыць рэнтгенаўскае сканаванне.

Дэмантажом канструкцый літоўцы займаліся больш за тры тыдні. Было знойдзена 99 760 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Іх кошт разам з падаткамі складае больш за 447 000 еўраў.

Часткі модульных дамоў захоўваюцца на літоўскай мытні. Паводле пастановы суда іх знішчаць або прададуць на аўкцыёне.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках