Defense Express: На авіябазе ў Адыгеі дроны знішчылі сёе-тое важнае
8- 10.10.2024, 12:22
- 37,158
З’явіліся спадарожнікавыя здымкі.
На атакаваным уночы з 9 на 10 кастрычніка аэрадроме "Ханская" у Адыгеі хутчэй за ўсё знаходзіліся 12 баявых самалётаў паветраных сіл РФ, праўда, якой менавіта мадэлі пакуль сказаць цяжка. Аб гэтым піша Defense Express.
Першае, на што звярнулі ўвагу аналітыкі, гэта тое, што расейскі бок спрабуе прадставіць гэты аэрадром, як навучальны для вайсковай вучэльні.
«Гэты аэрадром згадваецца, як 272-я навучальная авіябаза, якая з'яўляецца аэрадромам Краснадарскага авіяцыйнага вучылішча. У той жа час рэальнае бягучае прызначэнне гэтага аб'екта - вайсковы аэрадром. Пра гэта кажуць публічныя актуальныя спадарожнікавыя здымкі ад ESA», - гаворыцца ў матэрыяле.
Экспэрты ўдакладнілі, што нават нягледзячы на малую разрозненнасць спадарожнікавых выяў, можна заўважыць розніцу паміж баявымі самалётамі і навучальнымі.
«Рэч у тым, што памеры расейскіх баявых машын тыпу Су-30, Су-34 і Су-35 вельмі моцна адрозніваюцца ад памераў навучальна-трэніровачных L-39 (размах крыла 15 метраў супраць 9,5 метра). Больш за тое, большасць расейскіх знішчальнікаў і франтавых бамбавікоў мае блакітны камуфляж. І на спадарожнікавым здымку за 6 кастрычніка на авіябазе заўважана 12 такіх самалётаў, што дакладна адпавядае штатнай колькасці эскадрыллі тактычнай авіяцыі», - гаворыцца ў матэрыяле Defense Express.
Аналітыкі не змаглі дакладна ўказаць, пра якія менавіта самалёты ідзе размова, аднак яны перакананыя, што ўжо найбліжэйшым часам павінны з'явіцца больш якасныя спадарожнікавыя здымкі, якія дадуць магчымасць і ацаніць рэальны маштаб знішчэння.
Акрамя таго, на думку экспэртаў, тое, што ў выніку ўдару ўдалося закрануць нешта даволі важнае, напрыклад, склад з боепрыпасамі, сведчыць тое, што праводзіцца эвакуацыя жыхароў пасёлка Радніковае, які размешчаны побач з авіябазай.
Нагадаем, уночы з 9 на 10 кастрычніка (беспілотнікі атакавалі вайсковы аэрадром вайскова-касмічных сіл РФ у краіне Адыгея).