Прадукты ў Беларусі сталі даражэць мацней
4- 10.10.2024, 12:21
- 3,244
Як выраслі кошты ў верасні.
Харчовыя тавары ў верасні выраслі ў кошце да жніўня на 0,5%. Агулам індэкс спажывецкіх цэн за месяц склаў 0,4%, а ў гадавым вылічэнні - 6%. Пра гэта паведамляе Белстат.
Больш актыўна ў верасні даражэлі харчовыя тавары, якія да таго ж месяцу мінулага года сталі даражэйшыя на 7,5 адсотка.
Нехарчовыя тавары ў верасні ў сярэднім выраслі ў кошце на 0,5%, а за год рост склаў 4,2%.
Платныя паслугі за месяц сталі даражэй на 0,3%, а за год - на 5,6%.
Гадавая інфляцыя ў верасні склала 6% (месяцам раней яна была да 6,1%, а ў ліпені 5,5%).