13 снежня 2024, Пятніца, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін звольніў амбасадара ў ЗША Антонава

4
Пуцін звольніў амбасадара ў ЗША Антонава

Расея засталася без амбасадара ў ЗША ўпершыню за амаль 100 гадоў.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін звольніў Анатоля Антонава з пасады амбасадара РФ у ЗША. Адпаведны ўказ ад 10 кастрычніка апублікавала ТАСС.

Згодна з указам, Антонава "вызвалілі ад абавязкаў" пасла ў ЗША і назіральніка РФ пры Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў у Вашынгтоне.

7 кастрычніка выданне The Moscow Times пісала, што Антонаў вярнуўся ў Маскву з Вашынгтона 6 кастрычніка. Незадоўга да свайго ад'езду ён паведамляў пра «пагрозы асабістай расправы», якія нібыта паступалі яму і іншым расейскім дыпламатам.

Антонаў займаў пасаду амбасадара ў ЗША з 2017 года. Яго пераемнік на гэтай пасадзе пакуль не прызначаны.

Такім чынам, Расея засталася без амбасадара ў ЗША ўпершыню за амаль 100 гадоў - з канца 1930-х гадоў, калі пасля прызнання СССР Вашынгтонам пасольства ўзначальвалі дыпламаты ў статусе "часовага паверанага або паўнамоцнага прадстаўніка".

У сваю чаргу памочнік расейскага дыктатара ў міжнародных справах Юры Ушакоў сцвярджае, што "кандыдатура новага амбасадара прапрацоўваецца".

"Цяпер з расейскім паслом ніхто з афіцыйных асоб у ЗША ўсё роўна не размаўляе, таму, фактычна, не мае значэння, хто стане новым прадстаўніком у Вашынгтоне", – растлумачыла раней адная з крыніц расейскіх СМІ Ведомасти, калі Антонаў вярнуўся ў Маскву.

Амерыканскі амбасадар у Маскве Джон Саліван пакінуў краіну 22 красавіка 2021 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках