13 снежня 2024, Пятніца, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі ліквідуюць кампанію рэпера-прыхільніка Лукашэнкі

9
У Расеі ліквідуюць кампанію рэпера-прыхільніка Лукашэнкі

За пазыкі.

Федэральная падатковая служба Расеі ліквідуе кампанію рэпера Сярогі, паведамляе тэлеграм-канал SHOT.

Фірма «Ліга белых каўнерыкаў Мск Сіці» Сяргея Пархоменкі (сапраўднае імя артыста) існавала з 2017 года.

Як перадае «РІА Навіны», у кампаніі лічыцца 11 відаў дзейнасці, у тым ліку «арэнда інтэлектуальнай уласнасці і падобнай прадукцыі, акрамя аўтарскіх правоў», «вытворчасць харчовай прадукцыі для харчавання спартоўцаў», «гандаль аптовы гамагенізаваннымі харчовымі прадуктамі, дзіцячым і дыетычным харчаваннем» і «дзейнасць у галіне гуказапісу і выдання музычных твораў».

За сем гадоў фірму Сярогі тройчы спрабавалі ліквідаваць з-за няправільнага адраса, указанага пры рэгістрацыі юрыдычнай асобы. У 2020 годзе яе выключылі з рэестра малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Акрамя праблем з адрасам у кампаніі назапасіліся вялікія пазыкі за абавязковыя пенсійныя ўнёскі. Цяпер фірму цалкам ліквідуюць.

«Цяпер Сярога пражывае ў Беларусі, але часта заязджае ў Расею», — адзначае SHOT.

Апошнія гады Сяргей Пархоменка часцей вяртаўся ў публічную прастору не праз сваю творчасць, а праз скандальныя заявы. Так, напрыклад, ён не раз кампліментарна выказваўся на адрас Аляксандра Лукашэнкі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках