12 снежня 2024, Чацвер, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктары рагачоўскай школы звольнілі з працы за падабайкі

7
Дырэктары рагачоўскай школы звольнілі з працы за падабайкі
АЛЯКСАНДР ЛЕЙКІН

Сёння над ім прызначаны суд.

У Рагачове пад рэпрэсіі патрапіў вядомы ў горадзе кіраўнік адукацыі, піша праваабарончы сайт «Гомельская Вясна».

Дырэктара сярэдняй школы №4 Аляксандра Лейкіна звольнілі з працы. Сёння ў судзе Рагачоўскага раёна мусіць адбыцца адміністрацыйны суд над ім. Судзіць яго павінна Аксана Гусева.

Лейкіна абвінавачваюць у «распаўсюдзе экстрэмізму». Нагодай, як звычайна бывае ў такіх выпадках, стала падабайка ў сацсетках.

Лейкін узначальваў школу больш за дзесяць гадоў. Таксама ён вядомы ў горадзе як краязнаўца: мясцовая дзяржаўная газета неаднаразова друкавала яго краязнаўчыя матэрыялы аб гісторыі Рагачоўшчыны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках