У Расеі самаліквідаваўся самалёт ЯК-130
4- 10.10.2024, 12:54
- 12,376
Стала вядома аб лёсе пілотаў.
Расейская вайсковая авіяцыя працягвае страчваць самалёты не толькі на вайне ва Украіне.
Як піша «Дыялог.UA» са спасылкай на расейскія тэлеграм-каналы, раніцай 9 кастрычніка ў Калмыкіі разбіўся навучальна-трэнінгавы борт Як-130, які здзяйсняў пералёт на аэрадром у Валгаградскую вобласць.
Паведамляецца, што абодвум пілотам удалося катапультавацца і іх даставілі ў шпіталь.
Папярэдняя прычына інцыдэнту - адмова тэхнікі.
Як-130 - гэта першы новы, а не мадэрнізаваны самалёт, створаны ў РФ пасля распаду СССР.
Яго выкарыстоўваюць для навучання пілотаў знішчальнікаў чацвёртага і пятага пакаленняў, таксама ён можа ўдзельнічаць у баявых дзеяннях. Усяго з 2009 года было выраблена больш за 160 бартоў, чатыры з якіх разбіліся.
Кошт аднаго такога самалёта ў залежнасці ад мадыфікацыі ад 7 да 15 мільёнаў даляраў.