Даляр устанавіў гадавы рэкорд у Беларусі
- 10.10.2024, 16:34
- 12,632

Вынікі таргоў 10 кастрычніка.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 10 кастрычніка амерыканская валюта пабіла гадавы максімум.
Даляр падаражэў на 0,31% - да 3,3011 рубля.
Еўра стаў таннейшы на 0,67% — да 3,6200 рубля.
Раейскі рубель патаннеў на 0,41% - да 3,4205 рубля за 100 расейскіх рублёў.
Юань знізіўся ў кошце на 0,32% - да 4,7156 рубля за 10 юаняў.