У Беларусь прыляцеў другі МіГ-31К ВКС Расеі
6- 10.10.2024, 14:04
- 5,568
Прызямліўся на аэрадроме «Мачулішчы».
Удзень 10 кастрычніка другі знішчальнік МіГ-31К ВКС РФ прызямліўся на аэрадроме "Мачулішчы", паведамляе маніторынгавая група "Беларускі Гаюн".
Нагадаем, што ўчора ў Мачулішчы ўжо прыбыла адно МіГ-31К ВКС РФ.
Менавіта знішчальнікі МіГ-31К могуць несці на сабе гіпергукавыя аэрабалістычныя ракеты Х-47М2 «Кінжал» і здольныя запускаць іх на адлегласці да 2 000 км.
Знішчальнікаў тыпу МіГ-31К ВКС РФ не было ў Беларусі апошнія 1,5 гады - з 6 красавіка 2023 года.