12 снежня 2024, Чацвер, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўропа будзе гатовая разбамбіць РФ»

4
«Еўропа будзе гатовая разбамбіць РФ»

Крэмль правакуе Захад да дзеянняў.

Краіна-агрэсарка Расея працягвае актыўна бразгаць ядзернай зброяй і шукае найменшую падставу для таго, каб абвінаваціць Украіну ў правакацыях, каб апраўдаць сваё жаданне выкарыстаць ядзерныя ракеты.

Напрыклад, умоўны заход УСУ ў Беларусь будзе для РФ больш чым дастатковай падставай для выкарыстання ў гэтай вайне «ядзернай карты». Пра гэта распавёў у інтэрв'ю «Главреду» вайсковы экспэрт, палкоўнік запасу Алег Жданаў.

Гэта выклікана тым, што Сілы бяспекі і Саюзная дзяржава існуюць не толькі на паперы, але і ў жыцці. З гэтага ж і пачалося поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну ў 2022 годзе. Тады Расея і Беларусь праводзілі вучэнні для праверкі гатоўнасці сіл бяспекі «саюзнай дзяржавы».

«Таксама існуе дамова паміж Расеяй і Беларуссю аб саюзніцтве, і яна таксама дае фармальную нагоду для выкарыстання ядзернага ўзбраення. Акрамя таго, факт нядаўняй змены ядзернай дактрыны РФ», - падкрэсліў экспэрт.

Аднак Жданаў перакананы, што ядзерная зброя - гэта больш палітычная гісторыя, чым вайсковая. Ці наўрад еўрапейскія партнёры Пуціна, такія як Орбан і Фіцо жадаюць, каб РФ запусціла ядзерную ракету па Украіне, бо наступствы ад гэтага могуць адчуць на сабе і іх дзяржавы.

«Куды будзе ісці радыеактыўнае воблака, сказаць не можа ніхто. Усе памятаюць Чарнобыль: дзе была ЧАЭС, а дзе Нідэрланды, і, тым не менш, у Нідэрландах спрацавала сігналізацыя на атамнай станцыі, там выпаў таксама радыеактыўны дождж», - растлумачыў ён.

Таму, паводле слоў экспэрта, Еўропа ў выпадку рэальнай небяспекі, як вось перамяшчэнне ядзернага боезараду РФ, будзе гатова разбамбіць усе аб'екты ў Расеі. Паколькі заўважыць гэта не так складана, як толькі кантэйнер выкацяць з бункера, пра гэта будзе ведаць увесь свет і пачне дзейнічаць.

«Можна хоць дзесяць «Ярсаў» паставіць на баявое дзяжурства, але калі ў галаве «Ярса» няма ядзернага набою, то гэта проста набой ракеты», - падкрэсліў Жданаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках