Ізраіль ліквідаваў важнага сувязнога "Хезбалы"
- 10.10.2024, 14:51
- 2,174
Ён перадаваў тэрарыстам выведвальныя звесткі ад сірыйскага рэжыму.
Ізраіль заявіў аб ліквідацыі яшчэ аднаго верхавода групоўкі «Хезбала». Гаворка ідзе пра Адхама Джахаўта, які быў сувязным «Хезбалы» і Сірыі.
Пра гэта паведамляе войска абароны Ізраілю (ЦАХАЛ).
У сераду, 9 кастрычніка, ізраільскае войска нанесла авіяўдар у раёне Кунейтра ў Сірыі. У выніку абстрэлу быў забіты сябра «Галанскай тэрарыстычнай сеткі» у складзе «Хезбалы» Адхам Джахаўт.
Як адзначаюць у ЦАХАЛе, Джахаўт перадаваў «Хезбалле» выведвальныя звесткі ад крыніц сірыйскага рэжыму і спрыяў аперацыям супраць Ізраілю на Галанскіх вышынях.