12 снежня 2024, Чацвер, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Беларусі сыходзіць вытворца мыла Dove і гарбаты Lipton

6
З Беларусі сыходзіць вытворца мыла Dove і гарбаты Lipton

Брытанская карпарацыя прадала свой бізнэс.

Брытанская карпарацыя Unilever, адзін з найбуйнейшых вытворцаў тавараў паўсядзённага попыту, прадала свой бізнэс у Расеі і Беларусі, паведамляе "Еўрарадыё". Кампанія валодае такімі папулярнымі брэндамі, як Knorr, Calvé, Lipton, Brooke Bond, Rexona, Dove, Domestos і многімі іншымі. Пакупніком актываў стаў расейскі гурт “Арнэст”. Яна вырабляе сродак супраць казурак “Дыхлафос”.

“Продаж уключае ў сябе ўвесь бізнэс Unilever у Расеі і чатыры яе заводы ў краіне. Наш бізнэс у Беларусі таксама ўключаны ў продаж», - гаворыцца ў заяве кампаніі. Там таксама адзначылі, што на працягу апошняга года старанна рыхтавалі бізнэс Unilever Russia да магчымага продажу. Гэтая праца была складанай і ўключала "падзел ІТ-платформ і ланцужкоў паставак, а таксама міграцыю брэндаў на кірыліцу".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках