Зяленскі прадставіў план перамогі ў Лондане
8- 10.10.2024, 14:55
- 4,052
Падрабязнасці.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам у Лондане прадставіў дэталі Плана перамогі. Лідары дамовіліся працаваць над яго рэалізацыяй супольна.
Пра гэта Уладзімір Зяленскі паведаміў у Telegram.
Зяленскі адзначыў, што План перамогі накіраваны на стварэнне ўмоў для завяршэння вайны справядлівым шляхам. Ён таксама падзякаваў Вялікабрытаніі за пастаянную абаронную падтрымку, пастаўкі дальнабойнай зброі для Украіны.