Ксяндза з Віцебскай вобласці арыштавалі на 10 дзён
2- 10.10.2024, 15:39
- 1,732
Усяго з 2020 года праз адміністрацыйныя арышты прайшоў мінімум 31 ксёндз.
Суд арыштаваў ксяндза Юрыя Бараўнёва з Крулеўшчыны Віцебскай вобласці на 10 дзен. Яго абвінавацілі ў распаўсюдзе “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, піша “Хрысціянская візія”.
Аб затрыманні святара стала вядома 7 кастрычніка. Паводле інфармацыі канала, з 2020 года праз адміністрацыйныя арышты ў Беларусі прайшоў 31 ксёндз, з іх 13 - з Віцебскай епархіі.