Нобелеўскую прэмію ў літаратуры ўпершыню атрымала аўтарка з Паўднёвай Карэі
- 10.10.2024, 16:04
- 1,540

Фото: AFP
Лаўрэатам стала аўтарка кнігі «Вегетарыянка» Хан Ган.
Нобелеўская прэмія ў літаратуры 2024 года прысуджаная паўднёвакарэйскай пісьменніцы Хан Ган «за напружаную паэтычную прозу, якая супрацьстаіць гістарычным траўмам і агаляе далікатнасць чалавечага жыцця».
У сваёй творчасці Хан Ган вывучае гістарычныя траўмы і нябачныя наборы правіл і ў кожным са сваіх твораў агаляе далікатнасць чалавечага жыцця. Яна валодае ўнікальным разуменнем сувязяў паміж целам і душой, жывымі і мёртвымі, і ў сваім паэтычным і эксперыментальным стылі стала наватаркай у сучаснай прозе, гаворыцца ў прэс-рэлізе Нобелеўскага камітэта.