Чаму РФ пастанавіла вярнуць МіГі ў Беларусь і ці ёсць пагроза для Кіева
20- 10.10.2024, 21:54
- 29,452
Меркаванне эксперта.
РФ перакідвае ў Беларусь знішчальнікі МіГ-31К, якія з'яўляюцца носьбітамі аэрабалістычных ракет «Кінжал». Прычын гэтаму можа быць некалькі - ад магчымай спробы ворагам абараніць свае самалёты і да падрыхтоўкі да новага масаванага ўдару па Украіне, піша РБК-Украіна.
Што вядома аб прылёце МіГ-31К у Беларусь
Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» учора ўвечары паведаміла аб прыбыцці першага МіГ-31К ПКС РФ на тэрыторыю Беларусі, ён прызямліўся на аэрадром «Мачулішчы». Пры гэтым ужо сёння стала вядома аб прыбыцці другога МіГ-31К у Беларусь на той жа аэрадром.
Варта адзначыць, што МіГ-31К - гэта двухмесны знішчальнік далёкага дзеяння пры ўсякім надвор’і, здольны несці аэробалістычную ракету Х-47м2 «Кінжал», якую могуць збіць не ўсе наяўныя ва Украіне сродкі СПА. Зрэшты, гэта можа рабіць сістэма Patriot.
Назіральнікі звярнулі ўвагу, што расейскіх знішчальнікаў тыпу МіГ-31К не было ў Беларусі апошнія паўтара года - з 6 красавіка 2023 года. Яшчэ ў кастрычніку 2022 года расейскае войска перакінула ў РБ тры такія МіГі. Але потым забрала.
Яны маглі лятаць у беларускай паветранай прасторы, але не рабілі пускаў па тэрыторыі Украіны, як гэта было з РФ. Палёты гэтых знішчальнікаў у Беларусі выклікалі маштабныя паветраныя трывогі па Украіне. Паколькі максімальная далёкасць паразы комплексу Міг-31К складае 2000 км.
Што задумалі расейцы?
На думку вайсковага эксперта, маёра запасу УСУ Аляксея Гецьмана, прычын перакідкі носьбітаў «Кінжалаў» у Беларусь можа быць некалькі.
Як сказаў ён - адна з іх - спроба схаваць свае МіГі ад украінскіх дронавых нападаў па аэрадромах на тэрыторыі РФ. Нагадаем, што 16 жніўня Сілам абароны Украіны ўдалося атакаваць вайсковы аэрадром «Саваслейка» ў РФ. У выніку былі знішчаныя самалёт МіГ-31К/І, два самалёты Іл-76 і пашкоджаныя блізу пяці самалётаў, магчыма МіГ-31К/І.
Са слоў Гецьмана, перакідванне МіГаў у Беларусь таксама можа несці павышаную пагрозу, у тым ліку для Кіева. І вось чаму.
«Таму што ўжо ёсць папярэджанне ад Галоўнай управы выведкі аб тым, што расейцы рыхтуюць новы, як было 26 жніўня, масаваны ўдар па Украіне. І гэта можа быць адным з этапаў падрыхтоўкі (да масаванага абстрэлу)», - тлумачыць эксперт.
Са слоў кіраўніка Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі Андрэя Каваленкі, такія дзеянні расейцаў могуць з'яўляцца спробай захаваць самалёты, якія заўсёды пад пагрозай на расейскіх аэрадромах.
«Зрэшты, не варта адкідаць версіі з правакацыямі, бо пасля ўдару расейскага «Шахеда» непадалёк ад Мазыра, дзе размешчаны НПЗ, які выпадкова стаў публічным, стала зразумела, што РФ можа рыхтаваць правакацыю супраць Беларусі», - дадаў Каваленка.
Адзначым, што нядаўна авіяэксперт Багдан Далінцэ расказваў, што пасля атакі па «Саваслейцы» расейскае войска магло страціць палову сваіх МіГ-31К.
З яго слоў, да поўнамаштабнай вайны была інфармацыя, што такіх знішчальнікаў на ўзбраенні РФ – 12. А паколькі было пацверджана знішчэнне аднаго з іх, плюс яшчэ адзін – знішчылі пры ўдары па «Саваслейцы», то зараз іх у ворага можа быць 10. Зрэшты, эксперт дадае, што Расея ўсё адно здольная папаўняць авіяпарк гэтых ракетаносьбітаў.