Дзе ў Беларусі больш за ўсё алкаголікаў
23- 10.10.2024, 16:27
- 11,840

Адна з абласцей устанавіла рэкорд.
Летась у Беларусі 14,2 тысячы чалавек упершыню ў жыцці паставілі дыягназ «алкагалізм». Гэта на 90 чалавек менш, чым у 2022-м, паведамляе Office Life са спасылкай на афіцыйны Белстат.
З часам узровень алкагалізму ў краіне нібыта зніжаецца. Для параўнання: у 2015 годзе тых, у каго дыягназ выявілі ўпершыню, было больш за 19,5 тысячы.
У пераліку на 100 тысяч чалавек найбольш пітушчых людзей у 2023 годзе было ў Віцебскай вобласці. Размова ідзе аб паказчыку 203,8 чалавека на 100 тысяч.
Менш за ўсё тых, у каго ўпершыню ў жыцці выявілі алкагалізм, - у Менску. Тут такіх 91,2 чалавека на 100 тысяч.
У Магілёўскай вобласці паказчык дасягае 190,4 на 100 тысяч, у Гомельскай - 171,9, у Берасцейскай - 171,8, у Гарадзенскай - 160, у Менскай - 146,1.
Паводле статыстыкі, за мінулы год сярэдні дарослы беларус выпіў 11,5 л алкаголю. Прычым у Магілёўскай вобласці - 12,5 л, а ў Віцебскай - 12,2 л.
Больш як 52% у агульным спажыванні спіртнога ў Беларусі прыпадае на гарэлку і лікёра-гарэлачныя вырабы.