«Расейцы баяцца»: што адбываецца на Запарожскім кірунку
- 10.10.2024, 17:16
- 8,406
Растлумачыў палкоўнік УСУ.
У Сілах абароны Поўдня Украіны заявілі, што расейскія акупанты рыхтуюцца да штурмаў на Запарожскім кірунку. Ці наўрад у іх там цяпер маштабныя наступальныя планы, але варта быць асцярожнымі.
Пра гэта «24 каналу» распавёў ваенны эксперт, лётчык-інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан, заўважыўшы, што Запарожскі кірунак з'яўляецца складаным адрэзкам для акупантаў. У іх там вялізнае «лагістычнае плячо» даўжынёй з 500 кіламетраў ад Тамані ці Растова.
Ці будзе наступ на Запарожскім кірунку
Як адзначыў Світан, наўрад ці зараз акупанты атрымаюць заданне ажыццяўляць буйныя наступальныя дзеянні на гэтым кірунку. Гэта больш могуць быць кантрудары і напады для паляпшэння тактычнага становішча.
- Думаю, што тыя захады расейцаў на Запарожскай кірунку - гэта больш спроба контрудараў. Яны баяцца нападаў Сіл абароны Украіны ў бок Васільеўкі да Запарожскай АЭС ці ў бок Палогаў з Арэхава. Мяркую, што тут не будзе маштабных наступальных аперацый з боку ворага. Толькі кантрудары, – сказаў Світан.
Напрыклад, Сілы абароны Украіны ажыццявілі значна больш маштабны контрудар у свой час па Курскай вобласці. Расейскія акупанты мелі намер разгарнуць войскі ў Суджы для ўдару па Сумскай вобласці. Усё гэта прывяло да таго, што Ўкраіна зайшла ў Курскую вобласць.
Па стане на 10 кастрычніка Расея страціла больш за 665 тысяч асабовага складу. Таксама нашы абаронцы знішчылі 8945 танкаў, 17765 баявых браніраваных машын, 19263 артылерыйскія сістэмы, 1225 РСЗА і да т.п.