Сабаленка перамагла Пуцінцаву на турніры ва Ухані
6- 10.10.2024, 17:29
- 2,250
Беларуская тэнісістка выйшла ў чвэрцьфінал.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA 1000 у кітайскім Ухані.
Сабаленка, якая атрымала першы нумар пасеву, падолела прадстаўніцу Казахстана Юлію Пуцінцаву з лікам 1:6, 6:4, 6:0. Сустрэча працягвалася крыху больш за дзве гадзіны.
За выхад у паўфінал спаборніцтваў Сабаленка паспрачаецца з пераможцай пары Беатрыс Хадад-Мая (Бразілія, 9) — Магдалена Фрэнх (Польшча).