Генеральны сакратар NATO: Для зняцця абмежаванняў на ўдары па РФ ёсць юрыдычныя падставы
4- 10.10.2024, 18:36
- 3,746

Марк Рутэ чакае рашучасці ад кожнай краіны-чальца NATO.
Каб Украіна атрымала дазволы на ўдары дальнабойнай зброяй па Расеі, ёсць усе неабходныя юрыдычныя падставы. Тым не менш, пастанова залежыць ад канкрэтных краін-чальцоў NATO, заявіў генеральны сакратар Альянсу Марк Рутэ ў чацвер, 10 кастрычніка.
«Юрыдычна гэта магчыма, бо юрыдычна Украіне дазволена выкарыстоўваць сваю зброю, калі яна можа паражаць цэлі ў Расеі, калі гэтыя цэлі ўяўляюць пагрозу Украіне. Але ці зробяць гэта асобныя сябры Альянсу? Нарэшце, гэта таксама заўсёды залежыць ад асобных хаўруснікаў», - сказаў ён на сустрэчы з журналістамі.
Аднак ён падкрэсліў, што цяпер няма ніякіх змен у гэтым пытанні - хаўруснікі дагэтуль не дазволілі ўжываць сваю зброю на вялікай адлегласці для ўдараў па РФ. Аднак ён падкрэсліў, што «юрыдычна ёсць падставы» для таго, каб чальцы NATO знялі абмежаванні на выкарыстанне зброі, якая пастаўляецца Украіне.